.. nazad

Справаздача па сустрэчы DUW 04.06.2024

Замест уступу

Сёння ў нас адбылася чарговая сустрэча з кіраўніцтвам DUW, прадстаўнікамі якога былі пані Joanna Bober і асабісты дарадца ваяводы.

Як і было абяцана ад пачатку - сёння мы перадалі ЎСЕ застаўшыяся справы, якія вы нам дасылалі, ваяводзе (праз яго дарадцу):

17 - складаныя справы (дэпартацыя, мандаты зза адсутнасці пячатак, народжаныя ў Польшчы дзеці, непаўнагадовыя ды іншае);

2 - падарожны дакумент;

27 - справы па сталаму побыту і справы па рэзідэнству (9 - Dorota Kosińśka, 3 - Lilia Pokutycka, 3 - Grzegorz Salników, 3 - Marta Rajska-Manista, 9 - інспектар невядомы);

4 - замкнутае кола з картай побыту і падарожным дакументам;

48 - побыт часовы (17 - ёсць інспектар/PIO/нумар справы, 31 - няма інспектара/PIO/нумара справы).

Як вы можаце забачыць - справы былі намі апрацаваныя, адсартаваныя, ва ўсіх справах была дадаткова падкрэслена неабходная інфармацыя (нумары ўнёскаў і спраў, інспектары, даты складання ўнёскаў, вашыя кантактовыя дадзеныя).

І усё гэта было зроблена сіламі двух чалавек, у вольны альбо працоўны час, на валантэрскіх пачатках.

Пачатак

Апускаючы ўступныя прамовы і ўвесь афіцыйны рытуал, пераходзім непасрэдна да той інфармацыі, якую нам данесла адміністрацыя наконт працы DUW, запланаваных і ўжо пачаўшыхся зменах арганізацыі працэсаў:

  • было 3 аддзелы - PCI (побыт часовы, 8.5 тысяч справаў на пачатку гэтага года), PCII (побыт часовы па прадпрымальніцтву, студэнты і іншыя падставы акрамя працы), PCIII (больш за 20 тысяч справаў на пачатаку гэтага года, займаваліся ўсім - карта паляка, часовы, сталы, рэзідэнт, падарожны дакумент ды іншае), якія займаваліся справамі іншаземцаў;

  • зараз іх будзе 6 - PCI (побыт часовы ад працы), PCII (побыт часовы ад працы), PCIII (сталы, рэзідэнт, карта паляка), PCIV (прадпрымальнікі, студэнты, іншыя падставы), OCI, OCII;

  • ва ўсіх аддзелах нехапае людзей (ад 2 да 7 чалавек, у залежнасці ад аддзелу);

  • DUW папярэдне мае згоду на дафінансаванне ад MSWiA, MSZ і UDSC на 57 новых супрацоўнікаў (папярэдне ваявода казаў пра 51 супрацоўніка), канчаткова будзе вядома і пачнецца само фінансаванне ў ліпені, трэба пачакаць;

  • калі ў сярэднім, супрацоўнікі ваяводскіх ужондаў за год апрацоўваюць каля 250-300 справаў за год, у DUW гэтая лічба (па выніках аналізу UDSC) дасягала амаль 1000 справаў на супрацоўніка;

  • дырэктар DUW прама зараз шукае 10+ супрацоўнікаў з іншых аддзелаў (пакуль няма фінансавання), якія будуць згодныя перайсці на працу ў аддзелы з іншаемцамі і дапамогуць да ліпеня неяк павялічыць колькасць разгляданых справаў;

  • DUW прыкладае максімум дамаганняў, каб, як найменьш, усе ўнёскі засталі зарэгістраваны ў сістэме POBYT (да якой маюць доступ памежнікі, бо на пачатак гэтага году такіх справаў было больш за 7 тысяч);

  • усе справы, якія былі высланы почтай, будуць мець пачатковы статус “Pismo w sprawie – braki formalne”, трэба чакаць на “wezwanie”, каб супрацоўнік спраўдзіў арыгіналы з ксэро, і толькі пасля гэтага можна будзе атрымаць чырвоную пячатку (у справах пра побыт);

  • таксама пункт вышэй датычыцца падарожнага дакументу (бо там усе справы ідуць толькі праз пошту) - трэба чакаць “wezwanie”;

  • “zaświadczenie” аб тым, што ўнёсак складзены - фактычна не мае аніякай юрыдычнай моцы, таму не варта яго запытываць;

  • на зараз - няма магчымасці перанакіраваць дзейныя альбо будучыя справы (якія заўгодна) да дэлегатур, і толькі дэлегатура ў “Legnica” зараз займуецца разглядам спраў на побыт, усё астатняе накіроўваецца ва Ўроцлаў;

  • будуць пазітыўныя змены ў працы інфаліні і “przybysz”, бо DUW атрымае новыя сродкі ад FAMI (таксама будзе “przybysz 2.0”, інтэграваны з “MOS” - чакаць да канца году, нажаль).

    Час пытанняў з нашага боку

  • запыталі пра дакладны чэкліст дакументаў на польскі падарожны дакумент (як казаў ваявода пра справы побыту);

  • магчымасць складаць унёсак на падарожны дакумент без “meldunek”, на падставе напісанага ад рукі “oświadczenie” і нейкіх дадатковых дакументаў (“umowa wynajmu mieszkania”, “umowa o prace/zlecenie/o działo”, “pit+upo”);

  • магчымасць складаць унёсак на падарожны дакумент загадзя (перад сканьчэннем тэрміну пашпарта бсср);

  • магчымасць складаць унёсак на падарожны дакумент, калі ў пашпарце ёсць пячатка аб падаўжэнні тэрміну (таксама DUW запытае Варшаву на гэтую тэму);

  • магчымасць складаць унёсак на падарошны дакумент без фактычнага пластыку (на падставе “decyzja” альбо нумару справы);

  • чаму не выдаюць PIO па тэлефону на інфаліні (не выдаюць і не будуць, зза “pełnomocników” - дапаможнікаў, “памагатараў”);

  • чаму не дадае аўтаматычна PIO да людзей, якія маюць профілі на “przybysz” (будуць разбярацца);

  • як адабраць карту, калі тэрмін пашпарту сконьчыўся;

  • як дастаць чырвоныя печаткі (чакаць “wezwanie”);

  • як будзе ўлічвацца тэрмін знаходжання і магчымасць атрымання “pobyt stały”/”rezident UE” у выпадку з міжнароднай аховай (прапанавалі нам звярнуцца зноў на прыканцы 2024, калі будуць такія справы ў нашым ваяводстве).

Агульныя адказы ад DUW

  • заўсёды карыстацца з “odwołanie od decyzji” - справу будзе разглядаць вышэйшая інстанцыя, калі нешта пайшло не так, альбо вам падаецца, што не ўсе вашыя дадзеныя і інфармацыя былі дакладна разгледжаны (у тым ліку, гэта дазволіць DUW у будучыні спасылацца на гэтыя выракі - калі вышэйсы орган, якім з’яўляецца UDSC, дасць адназначны адказ - напрыклад, падоўжаныя пашпарты);

  • заўсёды ва ўсе ўнёскі дадаваць кантактовыя дадзеныя (тэлефон і email);

  • аніякіх зменаў да дзейнага “przybysz” не будуць рабіць (бо ён працуе, фактычна, з лайна і галінак, і яны проста пужаюцца дадаваць нешта яшчэ).

Фініта

На ўсе агучаныя намі пытанні, мы чакаем на афіцыйны адказ праз тыдзень-два (не афіцыйны мы ўжо атрымалі, але там патрэбна кансультацыя з правнікамі). Па большасці пытанняў нам далі станоўчы адказ, але - чакаем на апрацоўку правнікамі і афіцыйны ліст.