.. nazad

Польскае пасведчанне аб нараджэнні

Агульная інфармацыя

  • дакумент могуць атрымаць усе іншаземцы (art. 104 prawo o aktach stanu cywilnego1)

  • за атрыманнем дакумента неабходна ісці ў ваш мясцовы Urząd Stanu Cywilnego

  • працэдура называецца transkrypcja zagranicznego aktu urodzenia (таксама вядомая як umiejscowienie aktu urodzenia)

  • у дальнейшым вам спатрэбіцца польскае пасведчанне аб нараджэнні, калі вы збіраецеся атрымоўваць польскае грамадзянства

  • арыгінальны дакумент з краіны паходжання ў вас забяруць на захоўванне ва ўжондзе, вам яго не аддадуць (art. 26 prawo o aktach stanu cywilnego2, толькі ў рэдкіх выпадках, па складанні адпаведнага ўнёску)

  • можна не баяцца згубіць арыгінал, бо заўжды можна выдрукаваць новае польскае пасведчанне (актуальна для тых, у каго міжнародная ахова і няма магчымасці дастаць арыгінал у Беларусі)

  • тэрмін разгляду ўнёску - 30 дзён (месяц)

Неабходныя дакументы

  • арыгінал пасведчання аб нараджэнні

  • арыгінал прысяжнага перакладу пасведчання аб нараджэнні (art. 31 prawo o aktach stanu cywilnego3)

  • дзейны пашпарт, альбо карта побыту, альбо інны дакумент, які паццвярджае асобу і грамадзянства (art. 29 prawo o aktach stanu cywilnego4)

Дадатковыя дакументы

  • калі была змена імені альбо прозвішча, і цяперашнія імя і прозвішча адрозніваюцца ад таго, што напісана ў пасведчанні аб нараджэнні - неабходна прадаставіць арыгінал і прысяжны пераклад дакумента, які паццверджвае змену (пры шлюбе, ці іншуя дакументы з ЗАГСу)

  • часамі могуць запатрабаваць пасведчанне аб нараджэнні маці (але гэта не абавязкова, усе дадзеныя ідуць на праверку ваяводскага ўжонду, і там ужо вырашаюць - рабіць дакумент ці не)

Запаўненне wniosek

  • вам яго выдадуць запоўніць на месцы

  • вам трэба будзе запісаць інфармацыю пра бацькоў - дата і месца іх народжання, імя і прозвішча як у іх пашпартах (правяраць не будуць, але, калі плануеце перавозіць бацькоў у Польшчу - лепш, каб супадала інфармацыя)

  • на месцы вас папросяць зрабіць аплату ў 50 zł для атрымання odpisu zupełnego po wpisaniu zagranicznego aktu stanu cywilnego do rejestru stanu cywilnego

Дадатковая інфармацыя

  • калі вам дапамагла гэтая старонка, вы можаце падзякаваць аўтару кавай5

  • іншыя карысныя Telegram чаты і каналы:

    • Partyzanka6
    • Partyzanka - чат беларуских беженцев в Польше7
    • 🏫 Польша от яслей до ВУЗов. Partyzanka8
    • Цэнтр Беларускай Салідарнасці9
    • Беларуские беженцы Польши10

Зноскі